Дакрануцца да магіі мастацтва
17 лістапада стартаваў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім. В.И. Дуніна-Марцінкевіча. У рамках фестывалю на базе УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» адбыўся паказ спектакля «Стойкі алавяны салдацік» Бэбі-тэатрам «Бусы». Для нашых навучэнцаў казка стала сапраўдным чараўніцтвам. І гэта нядзіўна. Бо пастаноўка неверагодна далікатная і добрая.



































