У дзіўным свеце тэатра
20 верасня навучэнцы школы-інтэрната наведалі тэатр драмы і камедыі ім. В.И. Дуніна-Марцінкевіча. Увазе маленькіх школьнікаў была прадстаўлена пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушава “Як Воўк мамай быў”. Сюжэт гэтай казкі быў узяты з вядомага мультфільма аб тым., як воўк, знайшоўшы цяля сабе на здабычу, стаў для яго самым блізкім…



































