Віншаванне ад прафсаюзнага камітэта

Напярэдадні свят, 29 сьнежня, старшыня прафсаюзнага камітэта школы-інтэрната Рудая І.У. павіншавала ўвесь працоўны калектыў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.. Дырэктар Брылёва Н.Я. пажадала ўсім, каб надыходзячы год стаў годам поспеху, новыя дасягненні, здзяйсненняў і стабільнасці. Яна выказала надзею, што светлыя зімовыя святы дадуць новы зарад бадзёрасці і жыццёвай энергіі, прынясуць у дамы радасць, мір і дабра, а побач заўсёды будуць верныя сябры, любячыя родныя і блізкія. Шчыра пажадала ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і здзяйснення ўсіх жаданняў і надзей.

Увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік аб тым, як праходзілі навагоднія мерапрыемствы ў школе, а таксама забаўляльная гульнявая праграма, пасля якой добры настрой быў забяспечаны ўсім.

З НАСТУПНЫМ НОВЫМ ГОДАМ!!!

 

 

каментары зачыненыя.