Цуды на Каляды

Каляды - самае дзіўнае і казачнае свята. Бо гэта час, які лічыцца часам магіі., цудаў і выканання самых запаветных жаданняў. Усе без выключэння, і дарослыя, і дзеці, у чаканні запаветных падарункаў і навагодніх цудаў. Здаецца, што нават паветра ў гэты момант прасякнута чароўнай і дзіўнай атмасферай чароўнага свята. Людзі ў калядныя дні становяцца дабрэйшымі адзін да аднаго, да навакольных. Кожны міжвольна прымярае на сябе ролю Дзеда Мароза і імкнецца падзяліцца сваім цяплом і клопатам з блізкімі., а часам нават і з незнаёмымі людзьмі.

 


Так, 10 января, у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды” навучэнцы школы-інтэрната сустракалі гасцей – навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Бобруйска». Піянеры прыгатавалі для нашых хлопцаў шмат падарункаў, цікавых конкурсаў, гульні, эстафет і нават правялі танцавальны флэшмоб. Завяршылася сустрэча сяброўскай гутаркай за салодкім сталом.

Часцінку свайго цяпла і клопаты 13 студзеня падарылі нашым выхаванцам зусім яшчэ юныя жыхары нашага горада. Напярэдадні Старога Новага года яны таксама разам са сваімі бацькамі падрыхтавалі для дзяцей святочныя падарункі., карагоды, песні, загадкі, вершы. Сустрэча прайшла ярка і весела – аб гэтым сведчылі няспынны смех і радасныя ўсмешкі на тварах дзяцей.

каментары зачыненыя.