Перамога ў абласным конкурсе

У снежні 2018 года педагагічны калектыў школы-інтэрната прыняў удзел у абласным конкурсе на лепшую арганізацыю выхаваўчай работы ў інтэрнатных установах адукацыі.
У творчую групу пад кіраўніцтвам Балтушкінай Святланы Мікалаеўны, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, уваходзілі педагог сацыяльны, настаўніка, выхавальнікі першай і вышэйшай катэгорыі са стажам працы ад 19 да 49 гадоў.
Галоўнай мэтай работы школы-інтэрната з'яўляецца фарміраванне ў навучэнцаў з парушэннем слыху ключавых кампетэнцый, спадарожных іх сацыяльнай адаптацыі, павышэнне ўзроўню іх агульнага развіцця, усебаковая падрыхтоўка да будучай самастойнай жыццядзейнасці, а ў канчатковым выніку - адаптацыя да жыцця ў грамадстве ў хутка зменлівым і нестабільным свеце. Для развіцця індывідуальных здольнасцей навучэнцаў, задавальнення іх актуальных і перспектыўных культурна-адукацыйных і жыццёвых патрэб, паспяховага сацыяльнага станаўлення ў школе-інтэрнаце створана спрыяльнае адукацыйнае асяроддзе.
Менавіта таму педагогі вырашылі прадставіць свой досвед працы па тэме «Фарміраванне сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў з парушэннем слыху як умова павышэння эфектыўнасці выхаваўчай працы». Результат – победители конкурса в номинации «Я в обществе».

Віншую! Гордимся! Желаем дальнейших творческих свершений и побед!

каментары зачыненыя.