Зімовае спартыўнае свята

16 лютага на стадыёне школы-інтэрната ў мэтах папулярызацыі і развіцця зімовых відаў спорту, прапаганды здаровага ладу жыцця адбылося спартыўнае свята "Дзень лыжніка". У праграме мерапрыемства былі лыжны спрынт і лыжныя гонкі..

Нашы хлопцы праявілі сябе як сапраўдныя спартсмены, а іх запал і актыўнасць пацвердзілі адну думку – любое надвор'е не перашкода для аматараў актыўнага адпачынку. Усё з задавальненнем правялі гэты дзень на свежым паветры., атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму.

Здароўе кожнага чалавека шмат у чым залежыць ад яго ладу жыцця, а такія спартова- аздараўленчыя мерапрыемствы, без сумневу - заклад даўгалецця!

каментары зачыненыя.