22 февраля, у рамках адзінага дня бяспекі, супрацоўнікі МНС правялі прафілактычную гутарку з работнікамі школы-інтэрната. Да ведама прысутных былі даведзены звесткі аб асноўных правілах пажарнай бяспекі., аб сітуацыі, якая складаецца на тэрыторыі вобласці і прыведзены прыклады пажараў, якія адбыліся на аб'ектах.
Была закранута і тэма дзіцячай бяспекі. У сваім выступленні ратавальнікі падкрэслілі, што віной усяму бацькоўская бестурботнасць і адсутнасць кантролю, акцэнтавалі ўвагу дарослых на недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, заклікалі бацькоў навучаць малых асновам бяспекі з ранняга дзяцінства.
Таксама працаўнікам распавялі пра мабільны дадатак МНС «Дапамога побач»., аб яго функцыях і карысці, якую можа прынесці гэты маленькі даведнік па свеце бяспекі.
Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ відэафільма на тэму бяспекі жыццядзейнасці., а таксама ўручаны памятныя падарункі ў выглядзе брашур па папярэджанні пажараў..






































