C 27 па 28 февраля 2019 гады ў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» праходзіў II гарадскі конкурс тэатральнага мастацтва «У святле сафітаў». У конкурсе прынялі ўдзел шматлікія аматары тэатральнага мастацтва, сярод якіх былі і нашы навучэнцы. Маладзёжныя тэатры, тэатры-студыі, тэатральныя аматарскія калектывы арганізацый і ўстаноў горада, самадзейныя выканаўцы прадстаўлялі свае пастаноўкі ў наступных жанрах: «Драматычны спектакль», "Тэатр малых формаў", "Мастацкае слова", "Лялечны спектакль", "Харэаграфічны спектакль", «Пантаміма і пластыка», "Тэатр моды" , "Тэатр эстрады", "Фальклорны тэатр", "Музычны тэатр".
Ацэньвала ўдзельнікаў конкурсу прафесійнае журы, у складзе якога былі заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь, акцёры Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.И. Дуніна-Марцінкевіча. Маэстра доўга спрачаліся і, у рэшце рэшт, змаглі вызначыць лепшых з лепшых, якія былі абвешчаныя на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. Па выніках конкурсу нумар “Жыццё” у выкананні навучэнца 9 класа Мажэйка Мікіты заслужана заваяваў перамогу ў намінацыі “Лепшае выкананне ў жанры “Пантаміма і пластыка””.
Дзякуем кіраўніку тэатральнай студыі “Рух” Мірошнікаву Ю.В. за плённую працу і выдатную падрыхтоўку навучэнцаў да конкурсу.
Віншуем з перамогай, жадаем далейшых творчых поспехаў, крэатыўных ідэй і натхнення!





































