Ні для каго не сакрэт, што навучэнцы школы-інтэрната з'яўляюцца частымі наведвальнікамі Бабруйскага краязнаўчага музея. Адным з апошніх і найбольш цікавых мерапрыемстваў, якое наведалі хлопцы, стала выстава малюнкаў дзіцячай творчасці. У рамках міжнароднага культурнага праекта “Свет без меж” былі прадстаўлены дзіцячыя працы, прысвечаныя 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. .
На выставе былі прадстаўлены малюнкі дзяцей, якія распавядаюць аб жыцці салдат, выявы розных ваенных прафесій, баявой тэхнікі, наземнага, паветранага і воднага транспарту.
Перакананы, што галоўная мэта арганізатараў выставы – выхаванне гонару і павагі да гераічных подзвігаў свайго народа, была дасягнута, а ў памяці нашых хлопцаў засталіся толькі самыя яркія ўражанні і эмоцыі.





































