2 сакавіка ў Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў асаблівы модны паказ «Каляровыя сны», у якім прынялі ўдзел выхаванцы школы-інтэрната.
"Каляровыя сны" - дабрачынны праект, накіраваны на пазітыўнае творчае развіццё і духоўна-маральнае выхаванне дзяцей з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем дзяцей-сірот з асаблівасцямі развіцця, іх інклюзіі ў культурнае жыццё сучаснай Беларусі і неабходнасці стварэння адзення з улікам фізічнай індывідуальнасці дзіцяці.
Уборы для паказу былі прадастаўлены беларускімі дызайнерамі і брэндамі дзіцячага моднага адзення.. А само маляўнічае шоу праходзіла пад жывы выступ артыстаў.. Падтрымаць дзяцей на сцэне дашлі мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці, а таксама фіналісткі "Міс Беларусь-2018", у тым ліку «Міс Свету Еўропа-2018» Марыя Васілевіч.
На модным паказе кожны ахвочы змог набыць унікальны сувенір, выраблены дзецьмі з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары адзначылі, што ўсе атрыманыя сродкі будуць накіраваны на дапамогу школам-інтэрнатам.
Дзякуй хлопцам за тое, што яны змаглі годна прадставіць нашу школу-інтэрнат на гэтым займальным мерапрыемстве!







































