Спаборніцтвы па міні-футболе

23 сакавіка ў спартыўнай зале школы-інтэрната адбыўся таварыскі турнір па міні-футболе, прымеркаваны да пачатку вясновых канікулаў.

У турніры прынялі ўдзел работнікі ПУП "Універсал Бабруйск", выпускнікі школы-інтэрната і навучэнцы старэйшых класаў. На спаборніцтвах гонар нашай школы баранілі: Богомазов Михаил, Новик Максим, Валянцін Зубракоў, Донда Мікіта і настаўнік фізічнай культуры і здароўя В.Я.Петрыца.

Няма сумневу, што кожны з удзельнікаў спартовай сустрэчы атрымаў вялікі зарад бадзёрасці, станоўчых эмоцый і ўмацаваў сваё здароўе. Каманда школы-інтэрната атрымала ўпэўненую перамогу ў спаборніцтвах.

Віншую!

каментары зачыненыя.