Прафсаюзны сход

26 сакавіка ў актавай зале школы-інтэрната адбыўся справаздачна-выбарны прафсаюзны сход. Актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў парадку дня сходу прыняў працоўны калектыў нашай установы, а таксама старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Краўцова Р.У..

Са справаздачай аб рабоце прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд выступіла Рудая І.У., председатель профсоюзного комитета школы-интерната. Справаздача змяшчала аналіз працы прафсаюзнага камітэта па розных напрамках дзейнасці.. Аднагалосна праца прафсаюзнага камітэта была прызнана здавальняючай.
Потым адбыліся выбары. У выніку адкрытага галасавання быў абраны новы старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі школы-інтэрната Жорава А.А., прафсаюзны камітэт, адбыліся выбары рэвізійнай камісіі, а таксама грамадскіх інспектараў па ахове працы.

Новаму прафсаюзнаму камітэту, яго камісіям трэба будзе актыўная праца, галоўнымі напрамкамі якой павінны застацца: абарона правоў і інтарэсаў работнікаў установы адукацыі, захаванне законнасці, павышэнне адказнасці за вынікі сваёй асабістай працы і працы калектыву ў цэлым.

 

каментары зачыненыя.