
23 красавіка для навучэнцаў школы-інтэрната была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія на прадпрыемства "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў".
Будучыя выпускнікі здзейснілі азнаямленчую экскурсію па тэрыторыі завода, пазнаёміліся з тэхналагічным працэсам вытворчасці колавых трактароў маркі "Беларус" на ўсіх цыклах ад штампоўкі дэталяў да зборкі., даведаліся цікавыя факты аб гісторыі завода, ўбачылі працу токара, фрэзероўшчыка, штампоўшчыка, слесара і аператараў станкоў з праграмным кіраваннем.
Напрыканцы экскурсіі хлопцы змаглі нават пасядзець у кабіне сучаснага трактара., а таксама зрабілі на памяць некалькі фатаграфій.
Усе атрымалі велізарнае задавальненне ад экскурсіі. Выказваем вялікую падзяку арганізатарам мерапрыемства!













































