
У мінулыя выходныя навучэнцы школы-інтэрната наведалі
фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам «Жамчужына» ў Асіповічах.
Нашы выхаванцы былі тут упершыню. Яны змаглі ўдосталь накупляцца, паплаваць, атрымаць адрэналін, спускаючыся па крутых водных горках. А яшчэ “лянівая рака”, скачкі ў ваду і іншыя забаўкі. І ўсё гэта, вядома, пад пільным позіркам і кантролем кіраўнікоў - настаўнікаў Малахоўскай М.В. і Мірошнікавай Ю.В., якія арганізавалі гэтую займальную экскурсію.
Трэба сказаць, што аквапарк хоць і невялікі, але вельмі ўтульны, кампактны і цікавы для рабят усіх узростаў.






































