
26 красавіка ў 1986 годзе адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, які пацягнуў за сабой тэхнагенную катастрофу.
У выніку аварыі радыеактыўнаму забруджванню падвергнуліся тэрыторыі 17 краін Еўропы агульнай плошчай 207,5 тыс. кв. км, з іх каля 60 тыс. кв. км знаходзіцца за межамі былога СССР. Істотна забруджанымі аказаліся тэрыторыі Украіны (37,63 тыс. кв. км), Беларуси (43,5 тыс. кв. км) і еўрапейскай часткі Расіі (59,3 тыс. кв. км). Уздзеянні радыяцыі падвергліся амаль 8,4 мільёнаў чалавек у трох пацярпелых краінах.
Аднымі з першых, якія прынялі ўдзел у ліквідацыі аварыі, сталі работнікі пажарнай аховы. Сігнал аб пажары на АЭС быў прыняты 26 красавіка 1986 года в 01:28. Ужо да раніцы ў зоне аварыі знаходзіліся 240 чалавек асабовага складу Кіеўскага абласнога ўпраўлення пажарнай аховы, сіламі якіх да 06:35 агонь на 4 энергаблоку ЧАЭС быў цалкам ліквідаваны.
У выніку выбуху рэактара і на працягу наступных некалькіх дзён у атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў. Поўны распад апошняга радыеактыўнага элемента да стану прыроднага матэрыялу адбудзецца толькі ў 26486 годзе (праз 24500 гадоў пасля аварыі).
З моманту тэхнагеннай катастрофы на ЧАЭС прайшло 33 года, але мільёны людзей працягваюць жыць на заражаных тэрыторыях.
Сёння, 26 красавіка, хвілінай маўчання навучэнцы школы-інтэрната ўшанавалі памяць ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС, якія пайшлі з жыцця..
У ПАМЯЦІ НАЗАЎСЁДЫ …





































