Конкурс “Бобруйская цитадель”

25 красавіка на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці прайшоў гарадскі краязнаўчы конкурс “Бобруйская цитадель”. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Бабруйска..
Праводзіўся ён у форме краязнаўчага арыентавання па гісторыі Бабруйскай крэпасці, фартыфікацыйных збудаванняў, а таксама гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі крэпасці.


Рух кожнай каманды ажыццяўляўся па карце–схеме Бабруйскай крэпасці ад аб'екта да аб'екта па зададзеным маршруце. Для правільнага знаходжання аб'екта неабходна было скарыстацца легендай і QR кодам, лічаным з дапамогай мабільнага прыкладання. Пацвярджэнне знаходжання аб'екта вызначалася кодавымі чатырохзнакавымі лічбамі., размешчанымі на зададзеным аб'екце і адказам на пытанне.

Для перамогі ўдзельнікам патрабавалася ўважлівасць, веданне гісторыі крэпасці, ўменні арыентавацца па карце.

Дзякуем хлопцам за актыўны ўдзел у конкурсе!

каментары зачыненыя.