Святочнае шэсце выпускнікоў

30 мая выпускнікі школы-інтэрната, іх бацькі і педагогі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды ўшаноўвання выпускнікоў нашага горада.. Пачалося свята на плошчы Перамогі, пасля чаго ўчорашнія школьнікі адправіліся на плошчу Леніна, дзе іх чакаў вялікі святочны канцэрт і неверагодная колькасць сюрпрызаў. Надо отметить, што святочнае шэсце на некалькі гадзін спыніла рух машын па цэнтральных вуліцах горада - у цэнтры ўвагі былі толькі выпускнікі: іх здымалі і фатаграфавалі, ім махалі і жадалі ўдачы. А калі чырвона-зялёныя шары паляцелі ў неба, кожны загадаў жаданне, аб якім нескладана здагадацца, бо наперадзе іспыты і падрыхтоўка да паступлення.

Наперадзе важнае лета і новая старонка біяграфіі ў кожнага.

У добры шлях, нашы любімыя!

каментары зачыненыя.