Тэрыторыя бяспекі

10 верасня ў рамках абласнога прафілактычнага марафону “Старт на Бяспеку!”, з мэтай фарміравання ў навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў пазітыўнага сацыяльнага і псіхалагічнага вопыту ў пытаннях стварэння бяспечнай адукацыйнай прасторы, на пляцоўцы перад тэатрам ім. В.И. Дуніна-Марцінкевіча адбылося пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства "Тэрыторыя бяспекі", у якім прынялі ўдзел выхаванцы школы-інтэрната, бацькі і педагогі.

Шырокая праграма мерапрыемства ўключала працу інтэрактыўна-навучальных пляцовак МНС з гульнямі і віктарынамі, выступленне рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса Яўгена Лося, якія прадэманстравалі не толькі майстэрства фізічнай падрыхтоўкі, але і правялі з хлопцамі спаборніцтвы па падцягванні. Многія змаглі адчуць сябе ратавальнікамі – нехта прымяраў баявую форму, камусьці ўдалося пасядзець у кабіне сапраўднай пажарнай машыны.

Інспектары па пажарнай бяспецы прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку, а дзяржаўна-грамадскія арганізацыі «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» і «Першая даўрачэбная дапамога» падрыхтавалі для прысутных свае выставы. Таксама хлопцаў чакала мноства навучальных конкурсаў сумесна з актывістамі БРСМ.. У завяршэнне свята пад бурныя апладысменты выступіў вакальна-інструментальны калектыў Бабруйскага ГРАНС «Fire Band». Фінальнай нотай і прыемнай неспадзеўкай для рабят у гэты дзень стаў спектакль «Тома адна хаты!», які адбыўся на малой сцэне тэатра.

За бяспеку – разам!

каментары зачыненыя.