Бяспека ў дарозе

13 верасня ў школе-інтэрнаце з мэтай прапаганды правілаў дарожнага руху, навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягнення да заняткаў веласіпедным спортам і папярэджанні транспартнага траўматызму адбылася велаэстафета «Бяспека на дарозе». Разбірацца ў складаных сітуацыях на дарозе зусім маленькім удзельнікам мерапрыемства дапамагалі хлопцы старэйшых класаў. Разам яны прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як «Пераправа», «Самы спрытны», «Хто хутчэй», "Самы дакладны і ўважлівы", у гульнявой форме ўспомнілі дарожныя знакі, правілы дарожнага руху.

Дзякуючы мерапрыемству, хлопцы наведалі асаблівую і незвычайную школу бяспекі на дарозе і, яшчэ раз зрабілі выснову, як важна выконваць правілы дарожнага руху! 

Наш дэвіз: «Мы выконваем правілы дарожнага руху!»

каментары зачыненыя.