
Штогод 27 верасня ў свеце адзначаюць дзень турызму. Дзень турызму - гэта свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе падарожнікам ці марыць ім стаць. Напярэдадні гэтага свята навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у турысцка-спартыўным свяце, які адбыўся на базе ДУА “Сярэдняя школа №25 горада Бабруйска”.
Конкурсныя заданні ўключалі ў сябе праходжанне турысцкай паласы з перашкодамі: паралельную пераправу, кочки, жорсткі, ківач. Рабяты ўсталёўвалі намёты, нацягвалі дажджавы тэнт, працавалі з абвязкамі і карабінамі. Нашы выхаванцы вельмі імкнуліся паказаць сваё турысцка-спартыўнае майстэрства і атрымалі нядрэнны вынік., заняўшы ў выніку пятае месца.
Пасля заканчэння свята адбылося яшчэ адно ўрачыстае мерапрыемства. – «Прысвячэнне ў турысты». Сярод новых удзельнікаў турыстычнага руху аказаліся і нашы выхаванцы. – навучэнцы 3-4 класаў.
Новых адкрыццяў “Юным турыстам”, цікавых маршрутаў і поўны заплечнік шчасця!






































