
28 верасня ў мэтах выхавання ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды, пашырэння ведаў навучэнцаў аб раслінным свеце нашай планеты, развіцця пазнавальных інтарэсаў у вывучэнні навакольнага асяроддзя, навучэнцы школы-інтэрната наведалі дзіцячую бібліятэку імя М.Астроўскага, дзе для іх адбылася экалагічная гутарка "Зялёны акіян Зямлі". Падчас мерапрыемства хлопцы разважалі на тэму экалогіі., чаму трэба берагчы прыроду, выказвалі свае меркаванні аб забруджванні навакольнага асяроддзя, знаёміліся з цытатамі аб прыродзе і чыталі вершы. Напрыканцы вучні азнаёміліся з кніжнай выставай і прыйшлі да высновы. – мала атрымліваць асалоду ад прыгажосцю прыроды, трэба абавязкова клапаціцца пра яе.
Будзем разам берагчы нашу Зямлю!




































