
Прывіццё культурна-гігіенічных навыкаў у дзяцей ранняга ўзросту з'яўляецца адной з важных задач выхавання. З першых дзён жыцця дзіцяці пры фармаванні правіл гігіены ідзе засваенне нормаў паводзін, а таксама надзвычай важны працэс сацыялізацыі, “ўваходжання” яго ў свет дарослых.
На мінулым тыдні ў мэтах засваення дзецьмі культурна-гігіенічных навыкаў у дашкольнай групе школы-інтэрната адбылася дыдактычная гульня “Гігіена зроку, слыху, зубоў”.
Нашы малышы разам з выхавацелем Лось Т.Я. у займальнай гульнявой форме знаёміліся з правіламі асабістай гігіены і беражлівым стаўленнем да свайго здароўя. Вясёлая гульня ў лато з паказам і суправаджэннем сваіх дзеянняў тлумачэннямі несумненна дапаможа хлопцам запомніць што карысна., а што шкодна.
Выконвайце правілы асабістай гігіены і будзьце здаровыя!






































