Наведванне тэатра

23 Выхаванцы Акцябрскай школы-інтэрната зноў наведалі Тэатр драмы і камедыі ім. У. І. Дуніна-Марцінкевіча. На гэты раз рабятам пашчасціла паглядзець новую казачную пастаноўку пад назвай “Не Вожык”. Гэтая гісторыя неверагодна захапляльная і смешная, а таксама вельмі добры і разумны. Гісторыя, што дапамагае дзецям зразумець, што заставацца самім сабой - не так ужо дрэнна.

У гэтай дзіцячай казцы было шмат яркіх фарбаў, вясёлых песень і пацешных жартаў. Па сюжэце казкі Вожыка цураюцца іншыя лясныя звяры, не прымаюць небараку ў свае гульні, потому, што ён калючы і не падобны на астатніх. І тады Вожык вырашае стаць такім., як усё - мяккім і пухнатым. Але гэта не дапамагло яму набыць сяброў. Бо ўсім адразу спадабацца проста немагчыма. Нельга забываць, што спрабуючы дагадзіць кожнаму - неўзаметку губляеш сябе. А калі прыслухоўваешся да свайго сэрца – яно абавязкова падкажа дакладнае рашэнне.

Бясконца кранальная гісторыя, у якой дзіця спазнае сябе і паступова прыходзіць да разумення галоўных слоў: “Слухай сваё сэрца”, “Будзь самім сабой”.

Выказваем вялікую падзяку кіраўніцтву тэатра драмы і камедыі ім. У. І. Дуніна-Марцінкевіча за прадстаўленую магчымасць наведаць незвычайны дзіцячы паказ.

каментары зачыненыя.