Практыкум па аказанні першай дапамогі

Напярэдадні восеньскіх канікулаў, а таксама ў мэтах азнаямлення навучэнцаў з рэкамендацыямі па аказанні першай дапамогі пры траўмах і няшчасных выпадках 23 кастрычніка ў актавай зале школы-інтэрната адбыўся навучальны практыкум па аказанні першай медыцынскай дапамогі з удзелам супрацоўнікаў беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Веды і навыкі аказання першай дапамогі вельмі важныя, бо ў першыя хвіліны пасля інцыдэнту вырашаецца лёс здароўя і жыцця пацярпелага чалавека. На практыцы хлопцы пераканаліся, што нават без спецыяльнай медыцынскай адукацыі кожны чалавек здольны аказаць першую дапамогу.

Падчас гэтага ўнікальнага трэнінгу нашым навучэнцам удалося адпрацаваць алгарытмы дзеянняў у розных сітуацыях.. Яны даведаліся, як праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю., здабываць іншароднае цела з дыхальных шляхоў, правільна выклікаць “хуткую”, як спыняць вянозны і артэрыяльны крывацёк, якія маніпуляцыі праводзіць пры страце прытомнасці, і многае іншае.

Дзякуючы такому карыснаму практыкуму нашы выхаванцы атрымалі неабходныя веды па аказанні першай медыцынскай дапамогі., пераканаліся ў тым, што ад умення прымяняць гэтыя веды на практыцы залежыць здароўе ці нават жыццё людзей.

Выказваем падзяку супрацоўнікам беларускага таварыства Чырвонага Крыжа за такі цікавы, а галоўнае, жыццёва-неабходны трэнінг.

каментары зачыненыя.