Экскурсія па горадзе

У мэтах выхавання патрыятычных пачуццяў і цікавасці да гісторыі краіны і роднага горада ў мінулыя выхадныя навучэнцы школы-інтэрната здзейснілі займальную экскурсію па вуліцы Сацыялістычнай., падчас якой пазнаёміліся з некаторымі гістарычным помнікам нашага горада, наведалі памятныя месцы, прысвечаныя падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны.

Завяршылася экскурсія наведваннем тэатра драмы і камедыі імя У.І.. Дуніна-Марцінкевіча і праглядам музычнага спектакля “Чароўны карабель” паводле рускай народнай казкі. Сюжэт гэтай казкі пра царэўну Забаву і камінар Іванушку, які хоча, каб яна стала яго жонкай. Але ў бацькі царэўны іншыя планы - ён марыць выдаць царэўну замуж за больш выгадную партыю і будзе рабіць усё, каб Забава ніколі не выйшла замуж за Іванку. Добры спектакль пераканаў нашых маленькіх гледачоў у тым, што дабро заўсёды перамагае зло, што мары спраўджваюцца, калі ты гэтага вельмі захочаш.

Вось такія цікавыя выходныя!

каментары зачыненыя.