
31 кастрычніка ў рамках дабрачыннай праграмы школу-інтэрнат наведалі нашы даўнія сябры – Піт і Дэйнеке Кампаан, прадстаўнікі галандскага дабрачыннага фонду «Сябры Эффата».
Навучэнцы школы-інтэрната па традыцыі цёпла і гасцінна сустрэлі замежных гасцей святочным канцэртам, а тыя ў сваю чаргу ўручылі нашым выхаванцам ілюстраваныя кнігі з біблейскімі апавяданнямі для дзяцей ад самога Піта Кампаана., а таксама канцылярскія тавары.
Рабяты былі вельмі ўдзячныя замежным гасцям і шчыра цешыліся сумеснаму баўленню часу. Спасибо!







































