Мітынг-рэквіем

Ёсць даты ў гісторыі нашага горада, якія прымушаюць нашы сэрцы заміраць. Менавіта такой сумнай датай для Бабруйска стаў дзень. 7 лістапада 1941 года.

так, 3 лістапада ўдзельнікі школьнага турыстычнага клуба «Турысты-краязнаўцы» пад кіраўніцтвам Ю.В.Мірошнікавай прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным ахвярам Бабруйскага гета.

У часы Вялікай Айчыннай вайны ў наваколлях вёскі Каменка., у дзевяці кіламетрах ад горада, былі расстраляны і жыўцом пахаваны больш за пяць тысяч вязняў, а таксама савецкія ваеннапалонныя. Разам з дарослымі фашысты расстралялі і дзяцей. Аж да 1944 гады на гэтым месцы сістэматычна адбываліся пакаранні. Агулам тут было пахавана каля дзесяці тысяч чалавек..

Збор удзельнікаў акцыі адбыўся ля адміністрацыйнага будынка Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, каля памятнага знака вязням і працягнуўся шэсцем па “дарозе смерці” да мемарыяла “Каменка”. Наступным прыпынкам стала вёска Слабодка., дзе знаходзіцца яшчэ адзін невялікі мемарыяльны комплекс. Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да абеліска., запалілі памінальныя свечкі. Таксама для хлопцаў была арганізавана гарачая гарбата.

Мы памятаем …

каментары зачыненыя.