Канцэртная праграма “У коле сяброў”

4 снежня навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у канцэртнай праграме «У колу сяброў», якая адбылася на базе ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №17 г. Бобруйска».

Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання Дня інваліда.. Гледачы вельмі цёпла сустракалі нашых юных артыстаў: кожная музычная кампазіцыя суправаджалася бурнымі апладысментамі. Канцэртная праграма прайшла на адным дыханні, дынамічна, ярка і душэўна.

Пакідаючы свята, хлопцы выказалі вялікую падзяку за цёплы прыём і гасціннасць, жаданне сустрэцца зноў.

каментары зачыненыя.