Таварыская гульня

19 снежня на базе школы-інтэрната адбылася таварыская сустрэча па міні-футболе з установай адукацыі «Сярэдняя школа №25 г. Бобруйска».

Гонар нашай школы бараніла зборная каманда 4-7 класаў. Сустрэча праходзіла ва ўпартай барацьбе. Ніхто не хацеў саступаць сапернікам ганаровае першае месца. У выніку перамогу з лікам 31:4 атрымалі нашы хлопцы.

Пераможцы і ўдзельнікі гульні былі ўзнагароджаны граматамі.. А па завяршэнні спартыўнага мерапрыемства хлопцы зрабілі агульнае фота на памяць.

Дзякуй за цікавы матч!

каментары зачыненыя.