
21 снежня члены дружнага працоўнага калектыву школы-інтэрната прынялі ўдзел у святочным шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Пасля таго як цягнік з Галоўным Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі прыбыў на чыгуначную станцыю "Бабруйск", незвычайная калона прайшла па маршруце ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да плошчы Леніна. Вясёлая працэсія рухалася пад музыку і ў суправаджэнні галоўнага сімвала надыходзячага года – Пацукі.
Дзякуй за ўдзел у гэтым маляўнічым пераднавагоднім праменадзе.!







































