
З 27 па 28 студзеня ў школе-інтэрнаце па традыцыі адбылося першынство школы па валейболе сярод навучэнцаў старэйшых класаў, а таксама работнікаў нашай установы.
У ходзе гульні ўсё - і хлопцы., і дарослыя паказалі высокі ўзровень майстэрства. На думку балельшчыкаў, сустрэча атрымалася даволі відовішчнай. Шмат цікавых момантаў можна было назіраць падчас гульні: моцныя падачы, прыгожыя прыёмы мяча, актыўныя атакуючыя дзеянні. Апошняя гульня стала самай хвалюючай. Гульцы імкнуліся быць спакойнымі, не спяшацца і не дапускаць памылак. Магутныя, дакладныя падачы і мяккія падманныя хады - вось чым быў напоўнены вырашальны матч за прызавое месца. Усе атрымалі вялізны зарад бадзёрасці, масу станоўчых эмоцый, а таксама ўмацавалі камандны дух.
Па выніках спаборніцтваў сёлета месцы размеркаваліся наступным чынам:
IV месца - зборная каманда 7 «А» – 7 "Б" класаў
III месца - зборная каманда 10, 6 класаў
II месца - зборная каманда 8, 9, 12 класаў
I месца - каманда работнікаў школы-інтэрната
віншуем пераможцаў, а таксама дзякуем настаўнікам фізічнай культуры і здароўя — Баброву Валянціну Паўлаўну і Петрыцу Уладзіміру Яраслававічу за выдатную падрыхтоўку навучэнцаў і яркую, займальную гульню!









































