Жыццё піянерыі

6 лютага члены піянерскай арганізацыі школы-інтэрната пад кіраўніцтвам Малахоўскай М.В.. сабраліся разам, каб успомніць аб юных героях антыфашыстах, якія аддалі сваё жыццё за волю і шчасце людзей, аб тых, хто ішоў плячом да пляча з бацькамі і братамі ў бой, аб тых, хто змагаўся з ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.

Напярэдадні сустрэчы кожнай групе навучэнцаў было прапанавана зрабіць насценгазету пра аднаго з герояў і расказаць пра яго подзвіг.. У канцы мерапрыемства члены піянерскай дружыны ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Наступнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел нашы юныя піянеры – акцыя “Падары кнігу” у рамках Міжнароднага дня дарэння кніг. Навучэнцы выбралі сваю любімую кнігу і напісалі на яе эсэ. Любімая кніга - рэч індывідуальная, таму кожнаму чытачу захочацца прачытаць пра яе, даведацца, якім бачаць свайго фаварыта іншыя. Да кнігі таксама прымацаваны цёплыя пажаданні для ўсіх, хто яе прачытае. Усе сабраныя ў рамках акцыі кнігі будуць перададзены суб'ектам Расійскай Федэрацыі. Так, напрыклад, Магілёўская вобласць перадае свае кнігі гораду Пензе. Выдатна, што ў дзяцей Беларусі і Расіі з'явілася магчымасць абмяняцца прыемнымі падарункамі, падзяліцца станоўчымі эмоцыямі і пашырыць кола зносін.

каментары зачыненыя.