11 лютага ў рамках праекта “Сустрэча на ўсё 100!” на базе прадпрыемства ПВГУП “Баро” была арганізавана сустрэча з генеральным дырэктарам прадпрыемства Баранчуком В.А. Па добрай традыцыі самыя актыўныя піянеры запрашаюцца на такія сустрэчы з цікавымі людзьмі., якія дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці дабіліся поспехаў у жыцці і працы.
У пачатку сустрэчы працаўнікі прадпрыемства правялі экскурсію па прадпрыемстве, а пасля адбыўся дыялог навучэнцаў з кіраўніком.
Васіль Анатольевіч падзяліўся з хлопцамі сваім вопытам, сакрэтамі вядзення бізнесу, жыццёвымі прыярытэтамі. Было цікава даведацца, што сёння «Бара» ўваходзіць у тройку лідэраў па матрацах і застаецца найбуйнейшым у Беларусі вытворцам спружынных блокаў, а таксама выпускае шырокі асартымент мэблі, падушкі, коўдры і іншую прадукцыю.
Юныя піянеры падчас зносін з генеральным дырэктарам даведаліся для сябе шмат цікавага. У канцы сустрэчы Васіль Анатольевіч пажадаў рабятам добрай вучобы і ўпэўненага руху ў будучыню.







































