
13 лютага ў школе-інтэрнаце адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню святога Валянціна. На гэты раз у госці да старшакласнікаў прыйшлі навучэнцы УА “Сярэдняя школа №31 г.Бабруйска”.
Дзеці абменьваліся святочнымі валянцінкамі, віншавалі адзін аднаго музычнымі нумарамі. Не абышлося без гульняў і вясёлых конкурсаў. Напрыклад, пары, якія выйгралі ў конкурсе «Даведайся мяне» змагаліся за прыз у вырабе самага арыгінальнага бутэрброда. А ў канцы сустрэчы ўсе з задавальненнем пілі гарбату з тортам..
Увечары актыў школы-інтэрната і сябры БРСМ арганізаваў цікавую музычна-забаўляльную праграму, у якой з задавальненнем прынялі ўдзел навучэнцы малодшых класаў.
Такія мерапрыемствы ўносяць ажыўленне ў мікраклімат школьнага калектыву., даюць магчымасць навучэнцам праявіць свае асабістыя якасці, здольнасці, развіваюць у іх маральныя каштоўнасці.
Атмасфера свята ў гэты дзень атрымалася вельмі дружнай і пазітыўнай.
С Днём всех влюблённых! А если вы ещё не успели обменяться добрыми пожеланиями и признаниями в любви – торопитесь!












































