Футбольны турнір

Незвычайны футбольны турнір адбыўся 13 лютага на базе УА “Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху”. За званне пераможцаў змагаліся тры каманды: каманда аддзялення сацадаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Ленінскага раёна, каманда147-й зенітнай ракетнай брыгады і каманда школы-інтэрната. Мэта дадзенага турніру – дапамога ў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі пэўных асоб грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У першым матчы сышліся каманда школы-інтэрната і каманда ТЦСАН. Рахунак быў адкрыты ўжо на пачатку сустрэчы, якая здавалася для падапечных Цэнтра цалкам паспяховай. Але на жаль, нават забіты ў другім паядынку гол, не дапамог ім атрымаць перамогу. У другім паядынку каманда ракетчыкаў усё ж перайграла нашых выхаванцаў з лікам. 9:7, вырашыўшы такім чынам лёс галоўнага прыза.

На цырымоніі ўзнагароджання ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад "Легпрамразвіцця" і зефір ад "Чырвонага харчавіка". Спартсменам каманды ТЦСАН уручылі таксама харчовыя наборы..

Мы выбіраем здароўе! Мы выбіраем спорт!

каментары зачыненыя.