Наведванне тэатра

20 лютага навучэнцы пачатковых класаў школы-інтэрната наведалі гарадскі тэатр драмы і камедыі імя У.І.. Дуніна-Марцінкевіча. На гэты раз ім пашчасціла бачыць музычную казку «Муха-Цакатуха» паводле аднайменнага твора Карнея Чукоўскага.

Многія з нас памятаюць казку, у якой “Пайшла Муха на кірмаш і купіла самавар», а потым склікала гасцей, каб пасядзець, папіць гарбаты з варэннем і іншымі прысмакамі, пагаварыць пра ўсё, што адбываецца навокал, і проста павесяліцца.

У спектаклі ўсё было амаль так. У ім ажылі Мурашка., Блыха, Конік, Матылёк, Пчала. У кожным з гэтых герояў хлопцы ўбачылі яркі вядомы характар, у кожнага з іх была свая хада, свой танец,. Але тут Павук вырашае ажаніцца з прыгажуняй Мухе.. Ратаваць Цакатуху прыляцеў Камарык. У выніку ўся сітуацыя вырашылася па-добраму і кожнаму з герояў знайшлося месца за святочным сталом..

Выказваем вялікую падзяку адміністрацыі тэатра за ізноў прадстаўленую магчымасць наведаць неверагодна займальны музычны паказ!

каментары зачыненыя.