Сустрэча з інспектарам Энерганагляду

27 лютага ў школе-інтэрнаце адбылася сустрэча з інспектарам Бабруйскага аддзялення РУП «Магілёўэнерга» філіяла «Энерганагляд».

У ходзе гутаркі працоўны калектыў узгадаў правілы бяспечных паводзін каля энергааб'ектаў., карыстання электрычнымі прыборамі ў побыце і на працы. Інспектар Фраліна А.Б. адзначыла, што дадзеная інфармацыя па-ранейшаму застаецца актуальнай, таму што сумная статыстыка паказвае, што мы часам забываем элементарныя патрабаванні электрабяспекі.

Няшчасныя выпадкі з'яўляюцца следствам невыканання тэхнікі бяспекі пацярпелымі з-за слабога ўяўлення аб небяспецы паражэння электрычным токам., наяўнасці няспраўнага электраабсталявання, адсутнасці неабходнага назірання за яго станам. Таму, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад дзеяння электрычнага току, неабходна памятаць і выконваць правілы электрабяспекі..

Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі відэаролікі па дадзенай тэматыцы..

Выконвайце правілы электрабяспекі!

каментары зачыненыя.