Выстава “Мы – за бяспеку!”

У рамках акцыі "Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі" ў школе-інтэрнаце праходзіць выстаўка творчых работ “Мы – за бяспеку!”.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў і педагогаў да пытанняў дзіцячай бяспекі., развіцця ў рабят творчых здольнасцей, выхавання бяспечных паводзін на дарогах, у прыродзе і ў побыце, а таксама прыцягнення бацькоў да працы па прафілактыцы аварыйнасці з удзелам дзяцей.

Творчыя працы адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, арыгінальнасцю, сэнсавай накіраванасцю. Вырабы ўпрыгожваюць фае другога паверха школы, а таксама нагадваюць аб правілах бяспекі і пісьменных паводзінах у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый..

Дзякуем усім удзельнікам за выяўленую актыўнасць і майстэрства!

каментары зачыненыя.