
28 лютага работнікі школы-інтэрната прынялі ўдзел у гарадскіх спаборніцтвах па дартсе і стральбе сярод членаў прафсаюза работнікаў устаноў адукацыі і навукі г.Бабруйска., прысвечаных Году малой радзімы. Спаборніцтвы праходзілі на базе ДУА “Сярэдняя школа №30”. У гэтым годзе ў іх прынялі ўдзел больш 120 удзельнікаў з 35 устаноў горада.
Адны з галоўных задач дадзеных спаборніцтваў – прапаганда здаровага ладу жыцця, прасоўванне дартса, а таксама выяўленне мацнейшых спартсменаў для ўдзелу ў абласной спартакіядзе.
Спаборніцтва на трапнасць, трэба адзначыць, даволі няпросты занятак. А каб выйграваць у такім відзе спорту, мусіць трэба быць вельмі цярплівым, уважлівым і ўпартым.
Гонар школы-інтэрната абаранялі педагогі: Віннікаў А.А., Щемерова Т.И., Худавец А.У. , Петрица В.Я. У выніку яркая і цікавая гульня прынесла нам другое ганаровае месца., за што мы дзякуем Шчамэрову Таццяне Іванаўне, а таксама жадаем ёй новых спартовых дасягненняў у будучыні.
Дзякуй за ўдзел і перамогу!







































