Працоўныя дзеянні

23 красавіка навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у традыцыйнай працоўнай акцыі “Наш чысты двор”.

Узброіўшыся ўсім неабходным інвентаром, пасля папярэдняга інструктажу па ахове працы, хлопцы пад кіраўніцтвам педагогаў выйшлі на ўборку школьнай тэрыторыі. Праз некаторы час наш двор быў пераўтвораны: уся леташняя лістота, галінкі, смецце былі прыбраныя. Працоўная акцыя прайшла арганізавана і плённа. Цяпер вакол школы-інтэрната чысціня і парадак.

Уважаемые ребята и взрослые! Памятаеце! Чисто не там, где убирают, а там, где не мусорят!

каментары зачыненыя.