
24 красавіка ў актавай зале школы-інтэрната для навучэнцаў 5-11 класаў у рамках праекта “КРОК” (школа актыўнага грамадзяніна), адбылася інфармацыйная гадзіна “Пад небам Бацькаушчыны нашай прайшла суровая вайна”, прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У ходзе мерапрыемства было арганізавана абмеркаванне пытанняў па наступных аспектах.: павага да гісторыі сваёй краіны, гістарычная памяць беларускага народа, удзел моладзі ў акцыях і праектах ГА "БРСМ" . Рабяты з вялікай увагай успрымалі прадстаўленую інфармацыю, з трапятаннем успамінаючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны – гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму беларускага народа.
Абмеркаваўшы ўсе пытанні па дадзенай тэме, вучні прыйшлі да высновы, што вельмі важна не дапусціць паўтарэння падобных трагедый у сучаснасці. Захаванне міру і бяспекі на зямлі - сёння адна з самых важных задач ва ўсім свеце і яе беражліва захоўваюць у Беларусі на працягу ўсіх пасляваенных гадоў..






































