
30 красавіка ў школе-інтэрнаце адбылося спартыўна-забаўляльнае свята “Дарожны эрудыт” з удзелам малодшых школьнікаў.
Падчас мерапрыемства хлопцы замацавалі веды аб правілах дарожнага руху. Вясёлая і нязмушаная абстаноўка дазволіла нашым выхаванцам прымаць самы актыўны ўдзел у разнастайных спартыўных і інтэлектуальных конкурсах.. Каманды дружна адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, абмяркоўвалі, як трэба дзейнічаць у той ці іншай дарожнай сітуацыі.
Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый, а галоўнае, зрабілі выснову: правілы дарожнага руху вельмі важныя, і выконваць іх трэба ўсім – і пешаходам, і кіроўцам.
У завяршэнне спартыўнага свята ўдзельнікі мерапрыемства ўзнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі.











































