
У школе-інтэрнаце для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства па правілах дарожнага руху з мэтай замацавання ўмення выкарыстоўваць правілы дарожнага руху ў розных практычных сітуацыях., выхавання ўменні правільна паводзіць сябе на дарозе.
Як жа зрабіць так, каб вуліцы і дарогі сталі для дзяцей бяспечнымі? Вядома ж, расказаць ім аб правілах дарожнага руху. Любое дзіця хутчэй зразумее і засвоіць ПДР, паднесеныя ў блізкай дзецям дарожнай гульні. Тут яны добра запомняць і засвояць правілы дарожнага руху, зразумеюць, дзе і калі можна бяспечна і весела гуляць.
У ходзе заняткаў навучэнцы пачатковых класаў пад кіраўніцтвам старшакласнікаў у гульнявой форме замацавалі веды аб правілах дарожнага руху., дарожных знаках, пабывалі і пешаходамі, і пасажырамі, і шафёрамі. Завяршылася мерапрыемства эстафетай, прысвечанай бяспецы руху і праглядам выставы творчых работ навучэнцаў ” Правілы руху – усім без выключэння”.









































