
У мінулыя выхадныя навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у культурна-адукацыйным праекце па гісторыі Бабруйскай крэпасці. У праграму мерапрыемства ўвайшлі – экскурсія па збудаваннях Бабруйскай крэпасці, паказальныя выступленні членаў клуба рэканструкцыі з актыўным уцягваннем і апусканнем у эпоху.
Усе ўдзельнікі былі падзелены на каманды, якім выдалі карты крэпасці і маршрутныя лісты. У лістах рабятам трэба было выканаць пэўныя заданні для знаходжання разгадкі квэст-гульні. Усе каманды справіліся з гэтым добра. Нашы хлопцы не сталі выключэннем. З вялікім азартам яны прайшлі ўсе этапы маршруту і выканалі заданні арганізатараў.: разгадалі рэбусы, крыжаванкі, атрымалі адказы для ключавога слова.
Молодцы, хлопцы! Так держать!













































