Праздничный концерт

Дзень настаўніка - асаблівае свята. У гэты дзень з самай раніцы ў фае першага паверха школы-інтэрната вучні разам з паветранымі шарыкамі спяшаліся падарыць сваім дарагім педагогам самыя цёплыя словы і пажаданні.. 2 кастрычніка школа-інтэрнат напоўнілася настроем урачыстасці, а ў актавай зале адбыўся канцэрт, прысвечаны гэтаму выдатнаму дню.

Намеснік дырэктара школы-інтэрната па вучэбнай частцы А.У.. Хорошун цёпла павіншавала педагогаў з прафесійным святам. Да слоў віншавання далучылася С.М.Балтушкіна., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Разам яны ўручылі настаўнікам ганаровыя граматы за шматгадовую добрасумленную працу і адданасць педагагічнай справе..

Шчырыя словы віншаванняў у адрас настаўнікаў прагучалі і ад імя бацькоў нашых вучняў. Яны пажадалі ўсім здароўя, цярпення, аптымізму, уважения, высокай ацэнкі з боку калег.

Прафсаюзны камітэт школы-інтэрната падрыхтаваў для педагогаў салодкія падарункі і пажадаў дарагім настаўнікам разнастайных творчых поспехаў., дабра і здароўя іх сем'ям.

Гучнымі апладысментамі былі адзначаны ўсе без выключэння нумары ўдзельнікаў святочнага канцэрта. Таленавітыя выступленні навучэнцаў і педагогаў, а таксама гасцей школы – узорных харэаграфічных калектываў “Карагод” і “Складаней”, выхаванцаў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, нашага выпускніка Івана Яковіча зрабілі гэты канцэрт незабыўным і яскравым.

Педагог – высакародная, патрэбная і вельмі адказная прафесія. Настаўнікі клапоцяцца пра вучняў, як аб сваіх родных дочках і сынах. Таму хочацца пажадаць усім нязгаснай энергіі, цветущего здоровья, новых достижений и побед!

С праздником, дорогие учителя!

!

каментары зачыненыя.