
27 кастрычніка для навучэнцаў школы-інтэрната ў рамках інфармацыйна-асветніцкага лекторыя “Асновы праваслаўнай культуры” была арганізавана экскурсія ў Свята-Мікольскі кафедральны сабор. Спрадвеку ён з'яўляўся адным з галоўных упрыгожванняў Бабруйска.. Сёння, знаходзячыся ва ўтульным цяністым скверы, ён збірае звонам бабруйчан і гасцей горада на богаслужэнні.
Метадыст асветніцкага цэнтра пры саборы Баскакава Е. Л. расказала хлопцам, што будаўніцтва царквы вялося ў 1892-1894 гадах у асноўным на ахвяраванні прыхаджан і казённыя сродкі. З прыходам савецкай улады сабор Святога Мікалая быў зачынены, а з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны зноў пачаў працаваць. Дзверы святыні былі адчынены для наведвання да 1964 г. Пасля сабор зноў вырашылі зачыніць, усе прадметы культу перадалі абшчыне, а ў будынку зладзілі басейн. У 2003 годзе сабор перадалі Рускай праваслаўнай царкве, пасля чаго ў будынку пачаліся рэстаўрацыйныя працы. І ўжо толькі ў 2007 годзе адбылося сакрамэнт паўторнага асвячэння храма. У наш час пры царкве дзейнічае нядзельная школа, сястрынства, казацтва, библиотека.
Паколькі царква – месца асаблівае, хлопцам трэба было даведацца і аб нормах паводзін у храме. Тут існуюць пэўныя правілы паводзін. Трэба адключыць мабільны тэлефон. Нельга шумець, бегаць па храме і перашкаджаць іншым людзям. Сустракаючы сяброў, не варта да іх бегчы ці гучна размаўляць, перадаючы прывітанні. Прынята, каб дзяўчынкі і жанчыны былі ў храме ў спадніцах і галаўных уборах, а хлопчыкі і мужчыны - з непакрытай галавой.
Прыгажосць і веліч храма зрабілі незгладжальнае ўражанне на хлопцаў. Уверены, што памяць аб наведванні сабора надоўга застанецца ў сэрцах нашых выхаванцаў.







































