
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" 26 лістапада ў школе-інтэрнаце адбылося мерапрыемства на тэму «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць».
Сучасныя СМІ Беларусі развіваюцца, актыўна ўкараняючы ў свае медыярэсурсы лічбавыя тэхналогіі.
Сярод навучэнцаў вялікай папулярнасцю карыстаюцца анлайн-СМІ, якія маюць шырэйшыя магчымасці ў падачы інфармацыі. Амаль кожнае выдавецтва мае анлайн-версіі, якія больш папулярныя, чым друкаваныя.
Інтэрнэт прапануе шмат магчымасцей для задавальнення інтарэсаў навучэнцаў, адукацыі і зносін, а таму з'яўляецца найболей запатрабаваным каналам для атрымання і абмену інфармацыяй. Аднак адначасова са станоўчымі момантамі актуальнымі з'яўляюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі..
Падчас мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі ролю СМІ ў жыцці грамадства і кожнага чалавека, в частности, яе ўплыў на фарміраванне грамадскай свядомасці, пазнаёміліся з прававымі і сацыяльнымі аспектамі інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь. Ребята узнали, як забяспечыць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках, супрацьстаяць кібермахлярству, куды звяртацца ў выпадку медыяпагроз.



































