
З 11 студзеня ў школе - інтэрнаце стартавала акцыя «Птушыныя сябры» Зіма для птушак - самая цяжкая пара. Кароткі светлавы дзень і бедная кармавая база ствараюць складаныя ўмовы для выжывання птушак зімой.. Тым часам ім цяжка здабываць корм, асабліва, калі адлігі чаргуюцца з маразамі і ўсё пакрываецца ледзяной скарынкай. Птушкі не паспяваюць за кароткі зімовы дзень знайсці дастаткова корму і гінуць ад голаду. Каб дапамагчы зімуючым птушкам, неабходна ўвесь час падкормліваць іх на працягу зімы. Першыя «сталовыя» – кармушкі і корм ужо чакаюць сваіх пастаяльцаў! Рабяты працуюць увесь тыдзень, ствараючы сваімі рукамі незвычайна прывабныя кармушкі і адказна клапоцяцца, каб яны былі напоўнены кормам.







































