Конкурс “Свята каляд”

Падведзены вынікі гарадскога конкурсу "Свята Раства"

У гэтым годзе ўпершыню Бабруйская гарадская арганізацыя Беларускага саюза жанчын, Цэнтр вольнага часу і творчасці Бабруйска пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама, Бабруйскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, Апякунскай рады пры ёй і гарадскога аб'яднання прафсаюзаў арганізавалі конкурс «Свята Раства». Ён праходзіў з 20 снежня 2020-га па 20 студзеня 2021-га па дзвюх намінацыях - "Калядная ёлка" і "Калядны анёл".

19 арганізацый прадставілі 42 работы. Анёлаў стваралі ў розных тэхніках: фларыстыка, разьба па дрэве, стрінг-арт, вязанне кручком, з выкарыстаннем жывых кветак, тканін, джгута, фетра, паперы і лазы. Елкі былі прыгожа аформлены арыгінальнымі ўпрыгожваннямі ручной працы..

Навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у намінацыі "Калядны анёл" і атрымалі дыплом 3 степени. Віншуем юнакоў з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!

каментары зачыненыя.