
8 лютага ў школе-інтэрнаце адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня памяці юнага героя-антыфашыста.
У вайны недзіцячае аблічча - гэта ведаюць усе. Але ці шмат каму вядома, колькі разоў перасякаліся дзеці і вайна? У Беларусі 8 лютага ўспамінаюць хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча з дарослымі ўсталі на абарону краіны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Іх было так шмат, гэтых юных герояў, што памяць не змагла захаваць усе імёны. Вядомыя і невядомыя маленькія героі Вялікай вайны, яны тысячамі ваявалі і гінулі на франтах і ў акупацыі. Яны стралялі з аднаго акопа: дарослыя салдаты і ўчорашнія школьнікі. Яны падрывалі масты, калоны з фашысцкай бронетэхнікай, закрывалі сваімі грудзьмі баявых таварышаў.
У ходзе размовы юныя члены БРПА пад кіраўніцтвам старшай піянерважатай дружыны школы-інтэрната Малахоўскай М.В.. ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы захапляліся нязломнай мужнасцю і адвагай простых хлапчукоў і дзяўчынак, якія здзяйснялі адзін і той жа подзвіг – змагаліся за вызваленне сваёй зямлі.
Наша памяць – гэта даніна, якую мы прыносім усім “дзецям вайны”, якія ўзвалілі на сябе недзіцячую ношу…






































